You are viewing [info]e_ndrus's journal

Pamiežnaje [entries|archive|friends|userinfo]
e-ndrus

[ website | Belarusan-American Blog ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Зрабіць нічога [May. 24th, 2012|10:28 am]

У гэтай мітусьці хтосьці яшчэ піша вершы

Ад нічога рабіць ці ад жаданьня быць лепшым

Ад маркоты, самоты, згрызоты сумленьня

Ад імгненьня бясконцасьці да бясконцых імгненьняў

Ад ано домініс да бефор-крайста

Ад пекла з хэлам да раю хэдмастэра

Ад апошняй літары да самай першай

У гэтай долбанай мітусьні яшчэ пішуць вершы

Чытаюць іх са сцэны рэчытатыўна ў афрыканскім стылі

Па-амэрыканску складаюць іх у кантры ці рокабілі

Па-эўрапейску хэдбэнгінгам вытрасаюць літары долу

Па-азіяцку сумленна працуюць над стылям бы над формулай кока-колы

Змагаюцца за пару рэтвітаў твітэр-паэты

Бы хэштэг #poetry здольны зрабіць іх цэнтрам сусьвету

Я не ўнікальны хачу зацьвердзіцца сярод тых каго многа

Каб зьдзейсьніць гэта мне трэба зрабіць усяго нічога

linkpost comment

Той самы Чаргінец [May. 21st, 2012|04:58 pm]
У глыбачан добрая магчымасьць задаць пытаньні Чаргінцу. Але хто будзе задаваць тыя пытаньні...
linkpost comment

Падчас рамонтных работ у Глыбокім змяняюць выгляд гістарычных будынкаў [May. 9th, 2012|06:50 pm]
Выгляд яшчэ двух гістарычных будынкаў у Глыбокім будзе зменены падчас рамонтаў, прымеркаваных да Дня беларускага пісьменства.

[далей]


linkpost comment

Мікус "Вырай - 2012" [May. 8th, 2012|11:42 pm]
Амаль крамольная думка, але... :)

Мікус - наш Ягор Летаў?

ну вы паслухайце ягоны новы альбом


linkpost comment

Mėnuo Juodaragis - 2012: Cruachan, Ataraxia, паветраныя шары, традыцыі і сучаснасць [May. 6th, 2012|10:36 am]
Напрыканцы лета (24-26 жніўня) на выспе Зарасайскага возера пройдзе 15-ты фэст музыкі і балцкай культуры „Mėnuo Juodaragis“. Сёлетняй тэмай стане палёт птушкі. На фестывалі будуць прыгаданыя і людзі, якім удалося падняцца ў паветра – будзе прадстаўлена гісторыя літоўскай авіяцыі і яе стваральнікаў. Адмысловай навінкай падчас фэсту стане чэмпіянат паветраных шароў, спецыяльнае паветранае начное шоў, а таксама праграма майстроў авіяцыі над Зарасайскай выспай.

(далей)


linkpost comment

Кардонкі [May. 6th, 2012|12:23 am]

мой плястыкавы рым

і ветразі ў жырмунах

раней дымілі тым

што не паліў пярун

расьліны і асфальт

ралеты і вакзалы

тут гартавалі сталь

і ўпыл сьціралі скалы

заўсёды лічым дні

хаваем лёс у файлы

а праўда праўду мы

парэзалі на смайлы

linkpost comment

Логфрэйм [May. 5th, 2012|08:30 pm]

мне няўтульна ў тваім логфрэйме

тваім раёне тваім балоце

мне няўтульна глядзець у вочы

тваёй самоце

мне няўтульна быць эскадронам

тваім ракетам тваіх жаўнераў

чарговы раз слаць на вайну

за веру

я вырас бачыш я вялікі большы

за тое што ты можаш перамножыць

я ўстаў на ногі я выйшаў вонкі

я ўбачыў сонца

linkpost comment

Varom i KZ! [May. 4th, 2012|08:26 pm]
linkpost comment

(no subject) [May. 1st, 2012|07:44 pm]
THEOL and EMDM are amazing albums. So underrated...
linkpost comment

Апытанне: які гурт паедзе ад Беларусі на KILKIM ŽAIBU XIII? [Apr. 30th, 2012|10:09 pm]
На афіцыйным сайце фестываля старадаўніх балцкіх традыцыяў і цяжкой музыкі KILKIM ŽAIBU праходзіць апытанне: які гурт з Беларусі вы хацелі б бачыць на сёлетнім KILKIM ŽAIBU?
linkpost comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]