and

(no subject)

Калі мы прайграем гэту вайну

і ў край прыйдзе эра вечнага сну,

памятай – хваля точыць камень,

у сэрцах ужо разгарэўся агмень.

Страхам ня сьцішыць цэлы народ,

які крэпка спаў ужо столькі год,

толькі прачнуўся. Зноў сунуць яму

Атруту, пятлю ці сродак для сну.

Не, але дзякуй, сонца ўзыйшло.

Ніхто не забудзе прабітае дно.

Ніхто не забудзе пралітую кроў.

Народ не загоніш у сьпячку ізноў.

Хай вераць яны, што зноў ноч прыйшла.

Вось толькі ня скончана гэта вайна.

Здаецца, што сіла на іхнім баку,

Але сілы няма ў літаргічнага сну.

and

(no subject)

Глядзі пад ногі, а то на патарчаку нарвешся,” - сказаў стары металіст маладому.

З гэтага пачаўся беларускі shoegaze.

and

***

наперад да вечнасьці
бяжыць гэты шлях

праз вуліцы і завулкі
чужых гарадоў
што сталі сваімі

праз зьбег абставін
ці я проста зьбег

and

***

можа быць мы проста  

згубіліся ў прасторы

каб нас знайсьці

спатрэбіцца вечнасьць


на іншай плянэце

у іншай зорнай сыстэме

у іншай галяктыцы

у іншым сусьвеце

дзесьці калісьці

ёсьць

мы

and

шэпт

у гэтай шэрасьці столькі радасьці што страшна

прамоўлена на розных мовах столькі хваласьпеваў

прычынаў шмат але няма ні споведзі ні жарсьці

а толькі места старажытнае бы вера і залева

насмак не каштаваў але зраблю здагадку кісла

у прыціхшым пабе прачытаць па тварах можна

эфект ад алкаголю і бясконца бессэнсоўны сьціслы

сынопсіс доўгага прыгожага жыцьця бязбожнага

малюся ўсім багам якіх калісьці ведаў  

пайменна бо шчэ памятаю іх імёны

і чую толькі шэпт уласны што бы голас з іншасьвету

усё просіць дараваньня й абароны

and

(no subject)

Быў час, усё смакавала іначай

быў час, усё было адназначна

быў час, калі мяса пісала вершы

цяпер тут усё інакш


пожня ля віліі перакапана

травы больш няма

толькі грукат і краны

трава па рэцэпту

офіс і крама

зьнікаючы ўспамін

and

(no subject)

быў час
але мы яго ня мелі

быў сэнс
але бессэнсоўнасьць ела нас

быў грунт
але нас гайдала на арэлях

быў вагонь
але ён у сэрцах згас

ёсьць лёс
але мы ў ім выпадкова

ёсьць кроў
і мяса на касьцях

ёсьць шлях
а мы зьбіліся з дарогі

ёсьць бог
але ён хіба ў снах

але будзе добра
але будзе гучна
але будзе вечна
але будзе во

але будзе можна
але будзе варта
але будзе моцна
але будзе ўсё

усё што толькі можна
толькі асьцярожна
and

***

Мем-аднадзёнка лётае

На крылах славы

Да заўтрашняй раніцы

Прабіраюся праз гушчар ідэяў

Да сутнасьці

Да сэнсу

З жаданьнем ўбачыць вынік 

Яшчэ ня час 

Яшчэ хвіліна

Яшчэ сэкунда

І

and

Lalka biaz voli

Сёньня мы таньчым у клюбе начным,
Бы заўтра няма і ня будзе ніколі.
А заўтра надыйдзе. Ці будзем мы ў ім,
Ад нас незалежыць, мы – лялькі бяз волі. 

А ты хочаш ляльку? Хочаш гуляць?
Ліст ці даслаў сьвятому Міколе?
Заўтра прачнесься, глянеш і бац –
Пад елкай ляжыць лялька бяз волі.

І ў холад, і ў сьпёку, і ў додждж, і ў град,
Глядзіш на экран, каб пазбавіцца болю
Ад думкі, што ты – шараговы салдат
У войску мільярдным лялек бяз волі.