Пра адзіны правапіс і мову 2.0
« previous entry | next entry »
Jul. 25th, 2008 | 10:26 pm
Прачытаў цудоўны артыкул Пётра Рудкоўскага "Колькі беларускіх моў будзе ў 2010 годзе?" Аўтар даводзіць, што трэба адмовіцца ад тарашкевіцы на карысьць унармаванага правапісу, які дазволіць спыніць "трасянкамоўе".
Усё як заўсёды слушна і лягічна. Вось толькі яшчэ больш захацелася паслугоўвацца на пісьме альбо лацінкай альбо хоць і "плюралістычнай" тарашкевіцай, але ня той нормай, якую вырашылі прыняць.
У інтэрнэце цяпер эпоха Web 2.0, дзе юзэр is empowered to decide what to read and how to read it. У мове ёсьць афіцыйна прыняты правапіс, але ёсьць мы, носьбіты мовы, якія хоць і валодаюць правапісам афіцыйным, унармаваным, але абіраюць той варыянт мовы, які нам бліжэй (эстэтычна, практычна ці яшчэ як). Так, "Наша Ніва", Свабода могуць перайсьці на ўнармаваны правапіс. Відавочна, яны так і зробяць. Але мова ў інтэрнэце - гэта таксама частка эпохі 2.0. То бок рашае ня пан рэдактар, а мы з вамі.
Памятаю, як некаторыя інтэрнаўты ўзьвінціліся на
juras14, калі той пачаў мяшаць белмову з албанцкім (бабруйскім) слэнгам, ці на Пістончыка, калі той пачаў пісаць матныя тэксты. Бач, яны забруджвалі нашую мову. Дык вось. Мова яна на тое і жывая, каб яе забруджваць, відазьмяняць, экспэрымэнтаваць зь ёй. Мова - гэта ня нейкі раз і на заўсёды зафіксаваны комплекс правілаў. Мова - гэта такі мутант, які мутуе стагодзьдзямі. І ў гэтых мутацыях яна трансфармуецца, набывае новыя рысы, жыве.
Так, тарашкевіца не да канца зафіксаваная (унармаваная). Можа быць, яшчэ на гэта ня час. І хай нават Пётра Рудкоўскі ў сваім пасыле мае рацыю. Калі мова будзе ўнармаванай, гэта чымсьці спрасьціць камунікацыю, можа быць, нават паслужыць інтэгруючым фактарам. Але. Каб гэты інтэгруючы фактар не паралізаваў моватворчы працэс. Новатворы - гэта ня кепска, моўны плюралізм, экспэрымэнтатарства - гэта добра. Гэта мы з вамі. Хай два ці тры сайты пяройдуць на норму. Але тут, у ЖЖ, вырашаем мы. Хто как хаціт, так і гаварыт. Гэты прынцып, як бы зь яго ня кпілі, жывіць навізной і ангельскую, і нямецкую, і расейскую мовы.
Так, насамрэч, унармаваны правапіс - гэта ня так страшна. Мы ж ня кажам пра нейкія радыкальныя зьмены ў мове. Але эстэтычна мне асабліва прыкра чытаць пра русі... а ну, так, соры, грэцызацыю нашых "барбараў" і "бабілёнаў". Эстэтычна адмаўляцца ад лацінскага прысмаку ў белмове мне асабіста ня хочацца. Я й ня буду. Прынамсі, там дзе я буду мець такую мажлівасьць, я буду пісаць так, як захачу. Бо як я ўжо пісаў вышэй, у эпоху Вэб 2.0 мы самі сабе рэдактары.
Хай жыве лацінка!
Усё як заўсёды слушна і лягічна. Вось толькі яшчэ больш захацелася паслугоўвацца на пісьме альбо лацінкай альбо хоць і "плюралістычнай" тарашкевіцай, але ня той нормай, якую вырашылі прыняць.
У інтэрнэце цяпер эпоха Web 2.0, дзе юзэр is empowered to decide what to read and how to read it. У мове ёсьць афіцыйна прыняты правапіс, але ёсьць мы, носьбіты мовы, якія хоць і валодаюць правапісам афіцыйным, унармаваным, але абіраюць той варыянт мовы, які нам бліжэй (эстэтычна, практычна ці яшчэ як). Так, "Наша Ніва", Свабода могуць перайсьці на ўнармаваны правапіс. Відавочна, яны так і зробяць. Але мова ў інтэрнэце - гэта таксама частка эпохі 2.0. То бок рашае ня пан рэдактар, а мы з вамі.
Памятаю, як некаторыя інтэрнаўты ўзьвінціліся на
Так, тарашкевіца не да канца зафіксаваная (унармаваная). Можа быць, яшчэ на гэта ня час. І хай нават Пётра Рудкоўскі ў сваім пасыле мае рацыю. Калі мова будзе ўнармаванай, гэта чымсьці спрасьціць камунікацыю, можа быць, нават паслужыць інтэгруючым фактарам. Але. Каб гэты інтэгруючы фактар не паралізаваў моватворчы працэс. Новатворы - гэта ня кепска, моўны плюралізм, экспэрымэнтатарства - гэта добра. Гэта мы з вамі. Хай два ці тры сайты пяройдуць на норму. Але тут, у ЖЖ, вырашаем мы. Хто как хаціт, так і гаварыт. Гэты прынцып, як бы зь яго ня кпілі, жывіць навізной і ангельскую, і нямецкую, і расейскую мовы.
Так, насамрэч, унармаваны правапіс - гэта ня так страшна. Мы ж ня кажам пра нейкія радыкальныя зьмены ў мове. Але эстэтычна мне асабліва прыкра чытаць пра русі... а ну, так, соры, грэцызацыю нашых "барбараў" і "бабілёнаў". Эстэтычна адмаўляцца ад лацінскага прысмаку ў белмове мне асабіста ня хочацца. Я й ня буду. Прынамсі, там дзе я буду мець такую мажлівасьць, я буду пісаць так, як захачу. Бо як я ўжо пісаў вышэй, у эпоху Вэб 2.0 мы самі сабе рэдактары.
Хай жыве лацінка!
(no subject)
from:
e_ndrus
date: Jul. 26th, 2008 04:34 am (UTC)
Link
Што да нас, блогераў, то для нас ён ніколі ня будзе адзіным. І гэты выбар на карысьць таго ці іншага правапісу, які, напэўна, рана ці позна зробяць НН і Свабода імгненных вынікаў ня дасьць. Жаданы вынік тых, хто настойвае на адзіным правапісе, - уніфікацыя, збліжэньне, нармалізацыя, спрашчэньне камунікацыі ў беларускамоўным асяродку і ніжэйшы threshold на ўваходжаньне ў гэты асяродак для аўтсайдэраў. І гэта шляхетныя мэты. Вось толькі ці будуць яны дасягнутыя?
Напрыклад, калі казаць пра тое, што давайце ужываць "варвар" і "клас", бо "барбар" і "кляса" ў нашай мове не прыжыліся, то можна гэтую думку і далей разьвіць - давайце наогул адмовімся ад беларускай мовы, бо большасьць нашага грамадства карыстаецца расейскай. А гэта імгненна спросьціць камунікацыю, панізіць threshold інтэграцыі ў "апазыцыйныя" групы, панізіць градус супрацьстаяньня ў грамадстве.
Не, натуральна, гэтага мы ня хочам. Хочам унармаваць беларускую мову. Супэр! Але чаму гэтае ўнармаваньне адбываецца так - ну што ж, яны зацьвердзілі правапіс. Мы не з усім згодныя, але мы можам і саступіць, бо на адзіны правапіс надыйшоў час, марудзіць нельга. Але ці надыйшоў той час? Чаму ён надыйшоў зараз? Чаму нельга пачакаць, калі ўдзел у нармалізацыі, уніфікацыі правапісу прымаць удзел будуць бОльшыя страты грамадства? Чаму нельга пачакаць, калі адбудзецца дыскусія, а ня простае прыманьне таго, што нам прапануюць? Вось гэтага я не разумею.
Reply | Parent | Thread
(no subject)
from:
e_ndrus
date: Jul. 26th, 2008 10:12 am (UTC)
Link
Reply | Parent | Thread
(no subject)
from:
zm_rock
date: Jul. 25th, 2008 11:51 pm (UTC)
Link
My padzialajemasia? -- Dyk jadnajmasia, dy nie kryuduj, dy Хай жыве лацінка!!! ;)))
P.S: Vitataj N ad nianie!
Reply | Thread
(no subject)
from:
jakub_v
date: Jul. 26th, 2008 06:32 am (UTC)
Link
Reply | Thread
(no subject)
from:
abrykos
date: Jul. 26th, 2008 09:39 am (UTC)
Link
Reply | Thread
(no subject)
from:
e_ndrus
date: Jul. 26th, 2008 09:59 am (UTC)
Link
Reply | Parent | Thread
(no subject)
from:
pzhur
date: Jul. 26th, 2008 03:20 pm (UTC)
Link
какое клевое слово :)
Reply | Thread
(no subject)
from:
e_ndrus
date: Jul. 26th, 2008 03:35 pm (UTC)
Link
Reply | Parent | Thread
(no subject)
from:
mirek665
date: Jul. 26th, 2008 03:46 pm (UTC)
Link
Reply | Thread
(no subject)
from:
e_ndrus
date: Jul. 26th, 2008 04:12 pm (UTC)
Link
Reply | Parent | Thread
(no subject)
from:
wolny
date: Jul. 26th, 2008 07:26 pm (UTC)
Link
Reply | Thread